УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўнiверсiтэце адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўезберагальныя тэхналогіі і сістэмы: псіхолага-педагагічныя і медыка-біялагічныя аспекты»

Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Здароўезберагальныя тэхналогіі і сістэмы: псіхолага-педагагічныя і медыка-біялагічныя аспекты», якая адбудзецца 12-13 мая 2016 года на базе кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Мэта канферэнцыі абмеркаваць праблемы здароўезберажэння дзяцей, вучняў, студэнцкай моладзі і дарослага насельніцтва з прыцягненнем псіхолагаў, педагогаў, медыцынскіх работнікаў і спецыялістаў сферы фізічнай культуры і спорту.

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Псіхалагічныя і педагагічныя аспекты здароўезберагальных тэхналогій.
  2. Медыка-біялагічныя аспекты і ўзроставыя асаблівасці прымянення аздараўленчых тэхналогій і сістэм.
  3. Аздараўленчыя аспекты масавых формаў фізічнай культуры і спорту ў Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа.
  4. Фарміраванне псіхолага-педагагічнай культуры і сацыяльна-асобасных кампетэнцый навучэнцаў і студэнтаў сродкамі фізічнай культуры, спорту і турызму.

 

01.04.2016