УНИВЕРСIТЭТ

Выдавецтва Elsevier прадастаўляе бібліятэцы БарДУ тэставы доступ да БД Scopus

Scopus - найбуйнейшая база дадзеных, якая змяшчае анатацыі і інфармацыю аб цытуемасці рэцэнзаванай літаратуры, з убудаванымі бібліяметрычнымі механізмамі адсочвання, аналізу і візуалізацыі дадзеных. У базе ўтрымліваецца больш за 21 900 выданняў ад 5 000 міжнародных выдаўцоў у галіне фундаментальных, грамадскіх і гуманітарных навук, тэхнікі, медыцыны і мастацтва. БД Scopus штодзень абнаўляецца і ўключае запісы аж да першага тома, першага выпуску часопісаў вядучых навуковых выдавецтваў, пачынаючы з сярэдзіны шасцідзесятых гадоў. Мова тэксту англійская.

Кароткае кіраўніцтва карыстальніка.                                                

Доступ ажыццяўляецца ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў да 4 мая 2016 года. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202, або па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

07.04.2016