УНИВЕРСIТЭТ

У цэнтральнай чытальнай зале да Дня англійскай мовы арганізавана кніжная выстава «English Dictionary»

Ні для каго не сакрэт, што пры вывучэнні замежнай мовы не абысціся без слоўніка. Без дасканалай працы са слоўнікамі не можа быць сапраўднай філалагічнай культуры. Розныя тыпы слоўнікаў англійскай мовы прадстаўлены на кніжнай выставе. Гэта слоўнікі перакладныя (двухмоўныя, шматмоўныя), тлумачальныя, лінгвакраязнаўчыя, слоўнікі скарачэнняў, параўнанняў, адпаведнасцяў, слэнгу, абрэвіятур і інш. Сярод спецыяльных лінгвістычных слоўнікаў вялікую цікавасць прадстаўляюць розныя фразеалагічныя слоўнікі, слоўнікі ідыём, прыказак і прымавак, слоўнікі сінонімаў, амонімаў і амаформ, цяжкіх слоў і інш. Тлумачальныя слоўнікі англійскай мовы прадстаўлены выданнямі Оксфардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Longman», «Collins Coduld», а таксама ўніверсальным тлумачальным слоўнікам Хорнбі.

Кніжная выстаўка «English Dictionary» да Дня англійскай мовы будзе працаваць да 30 красавіка.

20.04.2016