УНИВЕРСIТЭТ

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бесперапынная тэхналагічная і эстэтычная адукацыя: тэндэнцыі, дасягненні, праблемы» адбудзецца 30 верасня 2016 года

Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бесперапынная тэхналагічная і эстэтычная адукацыя: тэндэнцыі, дасягненні, праблемы», якая адбудзецца 30 верасня 2016 года на базе кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі« Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы тэхналагічнай і эстэтычнай адукацыі.
  2. Мадэрнізацыя педагагічнай адукацыі і спецыфіка падрыхтоўкі кадраў для тэхналагічнай і эстэтычнай адукацыі: інавацыйныя методыкі і тэхналогіі.
  3. Асноўныя напрамкі павышэння якасці адукацыйнага працэсу бесперапыннай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у сферах адукацыйнай галіны «Тэхналогія» і выяўленчага мастацтва.
  4. Тэхналагічная адукацыя школьнікаў як аснова падрыхтоўкі да прадпрымальніцкай дзейнасці.
  5. Шляхi фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскай пазіцыі і экалагічнай культуры навучэнцаў у працэсе іх тэхналагічнайі эстэтычнай адукацыі.
  6. Навукова-даследчая і творчая праца студэнтаў як умова фарміравання гатоўнасці да інавацыйнай дзейнасці ў сферы тэхналагічнай і эстэтычнай адукацыі.

Інфармацыйны ліст можна спампаваць тут.

25.04.2016