.

Бібліятэка БарДУ запрашае студэнтаў і выкладчыкаў на творчую сустрэчу з Анатолем Іосіфавічам Тасмінскім

Анатоль Іосіфавіч Тасмінскі - ваенны інжынер, пісьменнік, публіцыст, аўтар 7 кніг, а таксама шэрагу артыкулаў і нарысаў. На прыкладзе свайго жыццёвага шляху ён прасочвае тую ролю, якую адыгрываюць у жыцці чалавека яго настаўнікі - бацькі, выкладчыкі, старэйшыя таварышы, героі кніг і кінафільмаў. Ёсць у аўтара і звышзадача: дапамагчы сваім маладым паслядоўнікам пазбегнуць хоць бы часткі пакутлівых «спроб і памылак». Сустрэча адбудзецца 4 мая ў 13:20 у чытальнай зале новых паступленняў па адрасе: вул. Паркавая, 62, каб. 3/203.

2016-05-03