УНИВЕРСIТЭТ

Канцэрт Івана Карызны і ансамбля салістаў MuzzicDom Orchestra адбудзецца 11 мая ў 19:00 у актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

Віяланчэліст Іван Карызна, не паспеўшы адыграць канцэрт з праслаўленым сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра ў Мехіка, спяшаецца пацешыць беларускага гледача. 11 мая І. Карызна выйдзе на сцэну канцэртна-актавай залы Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта ў суправаджэнні ансамбля салістаў аркестра Музычнага дома «Класіка».

Музыка барока, класіцызму і рамантызму ператворыць гэты вечар у сапраўдную музычную асалоду. Творы А. Вівальдзі, Й. Гайдна, Г. Форы і Р. Шумана ў выкананні Івана Карызны з ансамблем салістаў не пакінуць абыякавым нават спрактыкаванага гледача. Яго ўзровень майстэрства настолькі вялікі, што віяланчэль гучыць то як арган, то як флейта, то падпявае сама сабе, то імітуе перазвон. Дарэчы, віяланчэль XIX стагоддзя, для якой Івану прыходзіцца купляць другі білет на самалёт, была яму падорана Уладзімірам Співаковым, ён жа першым параўнаў талент нашага тады яшчэ зусім юнага музыканта з геніем Растраповіча ...

На канцэрце 11 мая ў тандэме з І. Карызнам, зараз ужо выпускніком Парыжскай кансерваторыі, выступіць не менш таленавіты віяланчэліст Міхаіл Радунскі. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, ён паспеў ужо заваяваць лаўрэацтва на міжнародных конкурсах і ў хуткім часе абяцае пакарыць музычныя залы свету.

 

Кошт квіткоў 80 тыс.
Замовіць квіткі можна ў лабараторыі музыкі па тэлефонах:
8 (029) 524 45 51; 8 (029) 720 72 25 (МТС); 8 (029) 394 19 55 (vel)

06.05.2016