УНИВЕРСIТЭТ

ХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Садружнасць навук. Баранавічы — 2016»

19 мая 2016 года ва ўніверсітэце адбудзецца ХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Садружнасць навук. Баранавічы — 2016».

Месца правядзення: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62.

Парадак работы канферэнцыі:

08:30 —10:30    Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10:30 — 12:30   Пленарнае пасяджэнне (аўд. № 214/4)

12:30 —13:30    Перапынак

13:30 — 16:00   Работа секцый па наступных навуковых напрамках:

 

  1. Эканамічныя аспекты развіцця прадпрыемства, рэгіёна (аўд. № 202/4).
  2. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, навуцы і тэхніцы (аўд. № 108/1).
  3. Сучасныя тэндэнцыі развіцця вытворчых тэхналогій машын і матэрыялаў (аўд. № 110/1).
  4. Фізіка. Матэматыка (аўд. № 206/4).
  5. Правазнаўства (аўд. № 204/4).
  6. Чалавек у грамадстве: гісторыя і сучаснасць (аўд. № 205/4).
  7. Фарміраванне псіхолага-педагагічнай культуры ў будучых спецыялістаў у адукацыйным працэсе ўстановы вышэйшай адукацыі (аўд. № 312/1).
  8. Псіхалогія (аўд. № 305/4).
  9. Філалагічныя навукі (руская, беларуская мовы) (аўд. № 418/1).
  10. Лінгвістыка (англійская, нямецкая, французская, іспанская мовы) (аўд. № 202/1).
  11. Методыка выкладання замежнай мовы (аўд. № 207/1).
  12. Экалогія, эколага-краязнаўчая адукацыя, ахова прыроды (аўд. № 210/4).
  13. Фізічная культура, спорт, здаровы лад жыцця (аўд. № 210/4).
  14. Дашкольная, тэхналагічная і эстэтычная адукацыя(аўд. № 211/4).

Праграму канферэнцыі можна спампаваць тут.

16.05.2016