УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да базы даных «Elgaronline» выдавецтва «Edward Elgar Publishing»

Выдавецтва Edward Elgar Publishing - вядучае міжнароднае выдавецтва акадэмічнай і прафесійнай літаратуры і анлайн-рэсурсаў. Выдавецтва заснавана ў 1986 годзе дзеючым прэзідэнтам Эдвардам Элгарам і знаходзіцца ў сямейным валоданні. У год выдаецца каля 350 найменняў, усяго выпушчана больш за 5500 найменняў.

База даных «Elgaronline» выдавецтва «Edward Elgar Publishing» уключае навуковыя даследчыя работы і манаграфіі па юрыспрудэнцыі, эканоміцы і грамадскіх навуках, сучасныя падручнікі па грамадскіх навуках, даведачныя выданні: даведнікі, слоўнікі і энцыклапедыі. Рэсурс на англійскай мове.

Доступ ажыццяўляецца ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 177).

24.05.2016