УНИВЕРСIТЭТ

Выдача літаратуры на першы семестр 2016/2017 навучальнага года

Выдача літаратуры на першы семестр 2016/2017 навучальнага года пачынаецца з 1 верасня 2016 г. Просім старастаў навучальных груп у перыяд з 1 па 3 верасня ўзгадніць з вядучымі бібліятэкарамі факультэтаў дату і час атрымання кніг. 1 i 2 верасня бібліятэка дае магчымасць карыстальнікам, якія маюць запазычанасць, вярнуць кнігі без аплаты за карыстанне імі звыш тэрміну.

Нагадваем, што тэрмін здачы вучэбнай літаратуры за 2015/2016 навучальны год для студэнтаў усіх формаў атрымання адукацыi мінуў 11 ліпеня 2016 года.

30.08.2016