УНИВЕРСIТЭТ

Канцэрт «КЛАСІК-ДЖАЗ ТРЫА»

26 кастрычніка 2016 года ў 18:00 у канцэртна-актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Паркавая, 62) адбудзецца канцэрт «КЛАСІК-ДЖАЗ ТРЫА».

Вядомы ва ўсім свеце ансамбль «Класік-джаз трыа» створаны вядомай піяністкай, салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі, мастацкім кіраўніком «Музычнай гасцёўні» Таццянай Старчанка.

Гэта адзіны, унікальны ў сваім родзе калектыў, які працуе на стыку класікі, джазу і эстрады. Трое класічных музыкаў — Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Віктар Альшэўскі (кантрабас) і Ігар Аўдзееў (ударныя інструменты) — даюць магчымасць слухачу здзівіцца, уразіцца і захапіцца, як ў сучасным свеце можа гучаць І. С. Бах, В. А. Моцарт, П. Чайкоўскі, Ф. Шапэн.

Галавакружныя тэмпы, вострыя рытмы злучаюцца ў аўтарскіх аранжыроўках ансамбля з вечнай гармоніяй класічнай музыкі.

У рэпертуары трыа самая разнастайная музыка ад І. С. Баха да А. Пьяцолы, але мала які ансамбль мае ў рэпертуары канцэрт з адных хітоў класікі: гэта і «Жарт» Баха, і ўсімі любімая Багатэль Л. Бетховена «Да Элізы», і ўсім знаёмы «Турэцкі марш» В. А. Моцарта, і яго ж знакамітая 40-я сімфонія, і многія іншыя творы. Нездарма апошні канцэрт «Класік-джаз трыа» называецца «Новая Класіка».

Гэта погляд на вечную музыку з XXI стагоддзя.

Ансамбль шмат гастралюе і ў нашай краіне, і за яе межамі: Расія, Польшча, Літва, Германія, Украіна.

Музыкамі выдадзеныя аўтарскія альбомы, іх канцэрты запісваюцца на Беларускім радыё і тэлебачанні.

Трыа нязменна збірае поўныя залы: ці гэта вялікая зала філармоніі, ці залы на джазавых фестывалях, залы ўніверсітэтаў або цэнтральныя плошчы гарадоў.

Да сустрэчы з «Класік-джаз трыа»!!!!

Інфармацыя і заказ білетаў:

8 (029) 524 45 51 МТС

8 (029) 394 19 55 VEL

8 (029) 720 72 25 МТС

Кошт білета 5 рублёў (50 тысяч рублёў).

05.10.2016