УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце праводзіцца прамежкавы кантроль

З 31.10.2016 па 05.11.2016 на інжынерным факультэце праводзіцца прамежкавы кантроль па вывучаемых дысцыплінах восеньскага семестра 2016/2017 навучальнага года на 1-5 курсах усіх спецыяльнасцей дзённай формы атрымання адукацыі (акрамя дысцыплін, якія ўваходзяць у цыкл «Дадатковыя віды навучання» і факультатыўных дысцыплін).

Выкладчыкам кафедраў да 09.11.2016 перадаць ведамасць прамежкавага кантролю ў дэканат дзённай формы атрымання адукацыі (аўд. 4/204, вул. Паркавая, 62).

10.10.2016