УНИВЕРСIТЭТ

Моладзевы студэнцкі форум «Пачні з сябе!»

13 кастрычніка з 10:30 да 17:00 у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (вул. Паркавая, 62) пройдзе моладзевы студэнцкі форум «Пачні з сябе!». 

У рамках работы інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідара "Творчы актывіст XXI стагоддзя"» лідары студэнцкага самакіравання факультэтаў і інтэрнатаў, прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і ПА ГА «БРСМ» БарДУ сумесна з Каардынацыйным саветам лідараў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта прадставяць свае візітныя карткі на тэму «Любіць, Адважвацца і Развіваць», паўдзельнічаюць у дэбатах і інтэрактыўнай пляцоўцы «Зрабі правільны выбар».

12.10.2016