УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да Wiley Online Library

Wiley Online Library – гэта кантэнт-платформа новага пакалення, якая забяспечвае зручны інтэграваны доступ да вынікаў больш за 200 гадоў даследаванняў, дзе прадстаўлены паўнатэкставыя артыкулы электронных часопісаў і кніг па прыродазнаўчых, гуманітарных, грамадскіх, сацыялагічных навуках і медыцыне. Дадзены рэсурс уключае ў сябе больш за 6 мільёнаў артыкулаў, больш за 17 000 анлайн кніг, сотні даведнікаў, базы дадзеных.

У рамках тэставага доступу прадастаўляецца доступ да базы дадзеных «Full Journal collection» Wiley Online Library. Карыстальніцкі інтэрфейс – англамоўны. Доступ да рэсурсу адкрыты да 30 лістапада ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226,176).

02.11.2016