УНИВЕРСIТЭТ

Рэспубліканскі конкурс «Лідар года» пройдзе на базе БарДУ

З 15 па 16 снежня ўпершыню ў Беларусі ў Моладзевай сталіцы Рэспублікі Беларусь - г. Баранавічы на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе рэспубліканскі конкурс “Лідар года”. 

Наймацнейшыя лідары з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь будуць змагацца за званне лепшага ў наступных намінацыях: «Мае дасягненні - мой вынік», «Я шчаслівы як ніхто!!!», «ЛІДАР/Любіць, аДважвАцца і Развіваць», «Універсітэт будучыні», «Лідар-менеджар - гэта Я».

Азнаёміцца з прэс-рэлізам аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу «Лідар года» можна тут.

09.12.2016