УНИВЕРСIТЭТ

Канцэрт у гонар 50-годдзя ансамбля цымбалістаў «Лілея» і 75-годдзя яго кіраўніка Я. Гладкова адбудзецца у канцэртна-актавай зале 23 сакавіка ў 15 гадзін

23 сакавіка ў 15:00 гадзін у канцэртна-актавай зале адбудзецца канцэрт у гонар 50-годдзя ансамбля цымбалістаў «Лілея» і 75-годдзя яго кіраўніка Я. Гладкова.

Яўген Пятровіч Гладкоў – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, народны артыст Беларусі, прафесар, старшыня асацыяцыі цымбалістаў Беларусі, член Прэзідыума праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Вядомы беларускі цымбаліст Яўген Пятровіч Гладкоў вучыўся майстэрству ў заснавальніка беларускай школы, народнага артыста СССР І. І. Жыновіча і нават іграў на яго асабістых цымбалах.

Я. Гладкоў выкладае ігру на цымбалах ўжо больш за 40 гадоў. Ён шчодра дзеліцца з маладым пакаленнем сваім унікальным вопытам, прафесіяналізмам і майстэрствам. Сярод яго вучняў нямала яркіх музыкантаў, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У канцэрце прагучыць музыка ад эпохі Барока да джаза. У асноўным гэта вядомыя творы. Рэпертуар арыентаваны на непадрыхтаванага, выпадковага слухача. «Наша задача ў тым, каб паказаць, што класіка разнастайная, цікавая і можа спадабацца кожнаму», – кажа Я. П. Гладкоў.

Прыходзьце на канцэрт, і вы пераканаецеся ў гэтым самі!

Запрашальныя білеты можна заказаць у лабараторыі музыкі па тэлефонах:
+375 29 394 19 55 (vel);
+375 29 524 45 51 (мтс);
40 87 95 (унутр. 125).

13.03.2017