УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце 22 сакавіка пройдзе алімпіяда па матэматыцы

У аўдыторыі 416/4 (вул. Паркавая, 62) 22 сакавіка 2017 года ў 14:40 будзе праводзіцца алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэта.

Удзел у алімпіядзе для многіх студэнтаў - гэта, перш за ўсё, магчымасць:

  • атрымаць новыя веды па дысцыпліне, у рамках падрыхтоўкі да алімпіяды;
  • падрыхтавацца да здачы сесіі;
  • набыць вопыт у працы з аднагодкамі і выкладчыкамі;
  • вызначыць і развіць свае здольнасці і інтарэсы;
  • набыць вопыт самастойнай работы;
  • самарэалізавацца;
  • павысіць свой аўтарытэт у вучэбнай групе і сярод выкладчыкаў.

Кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі мае шматгадовы вопыт арганізацыі і правядзення алімпіяд па матэматыцы. Алiмпiяды праводзяцца штогод у сакавіку сярод студэнтаў інжынернага факультэта.

Запрашаем да ўдзелу ў алімпіядзе па матэматыцы студэнтаў універсітэта !!!

20.03.2017