УНИВЕРСIТЭТ

«Вялікі джазавы канцэрт», прысвечаны памяці найвялікшага амерыканскага джазавага барабаншчыка, бэндлідара - Бадзі Рыча (1917-1987)

20 красавіка 2017 года ў 19:00 у канцэртна-актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Паркавая, 62) адбудзецца «Вялікі джазавы канцэрт», прысвечаны памяці найвялікшага амерыканскага джазавага барабаншчыка, бэндлідара — Бадзі Рыча (1917-1987). 

У канцэрце прымае ўдзел Big Band Jazz Party (кіраўнік Павел Варонін) і вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь барабаншчыкі:

Аляксандр Старажук (Мінск) — самы вядомы беларускі барабаншчык у краінах былога СССР, артыст групы «Trubetskoy», старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

Аляксандр Сапега (Мінск) — артыст джазавага ансамбля «Яблычная гарбата», дырэктар і заснавальнік Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў на ўдарнай устаноўцы «Барабанны Біт-2011», старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

Арам Бекназаран (Мінск) — артыст сімфанічнага аркестра Тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, пераможца конкурсу «Барабанны Біт-2016», выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 

Андрэй Маўрын (Мінск) — артыст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, артыст музычных гуртоў «Дразды», «Outsiders», «Дыліжанс-джаз», выкладчык Інстытута сучасных ведаў імя Шырокава. 

Ілля Сцяпанаў (Мінск) — артыст «Шоў барабаншчыкаў СТРЭС», Лаўрэат 1-й прэміі «Барабанны Біт-2011», Лаўрэат 1-й прэміі Міжнароднага конкурсу «Дні ўдарных» (Італія, 2014), Лаўрэат 1-й прэміі Міжнароднага конкурсу барабаншчыкаў «Балтыйская ліга» (Латвія, 2011), выкладчык Дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі. 

Аляксандр Шэлег (Мінск) — артыст «Шоў барабаншчыкаў СТРЭС», музычных гуртоў «IN'ЯNGA», «DeTroit», выкладчык дзіцячай музычнай школы. 

Мікалай Хрысціч (Баранавічы) — дзеючы барабаншчык біг-бэнда «Jazz Party» (кіраўнік Павел Варонін). 

Не прапусціце! Такога яшчэ не было ў нашым горадзе !!! 

Білеты можна заказаць у лабараторыі музыкі па тэлефонах::-

8 (029) 524 45 51 МТС; 
8 (029) 394 19 55 vel; 
8 (029) 720 72 25 МТС; 
125 (унутраны). 

Кошт білета 8, 9, 10 рублёў. 

10.04.2017