УНИВЕРСIТЭТ

II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фарміравання інклюзіўнай кампетэнтнасці спецыялістаў педагагічных спецыяльнасцей»

27 красавіка 2017 года на кафедры педагогікі адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фарміравання інклюзіўнай кампетэнтнасці спецыялістаў педагагічных спецыяльнасцей».

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Гістарычныя карані і сацыяльныя перадумовы інклюзіўнай адукацыі.
  2. Метадалогія інклюзіўнай адукацыі.
  3. Псіхолага-педагагічная аснова інклюзіўнай кампетэнтнасці.
  4. Спецыфіка работы педагога, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага з навучэнцамі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі (адоранымі, з дэвіянтнымі паводзінамі, гіперактіўнымі, білінгвамі, леварукімі, інш.).
  5.  Падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі.
  6.  Інклюзіўныя працэсы ў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі.

У праграму канферэнцыі ўваходзяць пленарнае пасяджэнне з дакладамі вядучых вучоных у галіне інклюзіўнай адукацыі, праца секцый з дакладамі даследчыкаў у адпаведнасці з навуковымі напрамкамі работы канферэнцыі. Да пачаткў пленарнага паседжання вы зможаце азнаёміцца з навуковымі выданнямі па тэме і набыць навуковую, вучэбную, вучэбна-метадычную літаратўрў па праблемах інклюзіўнай адукацыі.

Месца правядзення канферэнцыі: БарДУ, вул. Паркавая, 62.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі – 9:00.
Пачатак пленарнага пасяджэння – 10:00

Тэлефон для даведак: 50 91 00 (кафедра педагогікі). 

10.04.2017