УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка ўніверсітэта інфармуе аб бясплатных азнаямляльна-навучальных вэбінарах па ўкараненні і выкарыстанні сістэмы «Антыплагіят»

Бібліятэка ўніверсітэта інфармуе аб бясплатных азнаямляльна-навучальных вэбінарах па ўкараненні і выкарыстанні сістэмы «Антыплагіят», якія праводзіць кампанія «Антиплагиат».

Расклад і рэгістрацыя на вэбінары даступныя па спасылцы http://corp.antiplagiat.ru/obuchenie.html.

На вэбінарах вы адкрыеце для сябе магчымасці сістэмы, лёгка асвоіце яе функцыянал, навучыцеся хутка ажыццяўляць праверкі на запазычанні і эфектыўна ацэньваць тэкставыя працы на арыгінальнасць.

Бібліятэка Барду будзе трансляваць відэазапісы вэбінараў ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па дадатковым графіку.

11.09.2017