.

Запрашаем на падрыхтоўчыя курсы па прадметах ЦТ

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі БарДУ запрашае навучэнцаў 10-11 класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, а таксама асоб з закончанай сярэдняй адукацыяй на вячэрнія падрыхтоўчыя курсы пра аднаму або некалькіх прадметах цэнтралізаванага тэсціравання:

  • беларуская мова,
  • руская мова,
  • англійская мова,
  • матэматыка,
  • фізіка,
  • хімія,
  • біялогія,
  • гісторыя Беларусі,
  • грамадазнаўства.

Прыём дакументаў — да 11 кастрычніка 2017 г. у дэканаце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі БарДУ па адрасе: г. Баранавічы, вул.Войкава, 21, вучэбны корпус №2, кабінет 11.

Заняткі будуць праводзіцца па 3 акадэмічныя гадзіны па кожным прадмеце адзін раз на тыдзень. Усяго на працягу тэрміну работы курсаў (з 16 кастрычніка 2017 г. па 25 мая 2018 г.) прадугледжана 90 гадзін заняткаў па кожным прадмеце паводле праграм уступных выпрабаванняў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Умовы прыёму на вячэрнія падрыхтоўчыя курсы

2017-09-12