УНИВЕРСIТЭТ

Аб'яўляецца конкурс па адборы кандыдатаў для вылучэння ў рэзерв кіруючых кадраў у ініцыятыўным парадку з ліку супрацоўнікаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Пасады, уключаныя ў кадравы рэестр ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»:

  • першы прарэктар;
  • прарэктар па навуковай рабоце;
  • прарэктар па выхаваўчай рабоце;
  • прарэктар;
  • галоўны бухгалтар;
  • начальнік планава-эканамічнага аддзела;
  • начальнік аддзела кадраў;
  • начальнік вучэбна-метадычнага аддзела;
  • галоўны інжынер;
  • начальнік аддзела дакументацыйнага забеспячэння;
  • начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій;
  • начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю;
  • начальнік аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці;
  • начальнік аддзела культуры і творчасці;
  • начальнік спартыўнага клуба;
  • начальнік аддзела забеспячэння;
  • начальнік аддзела грамадскага харчавання;
  • загадчык рэдакцыйна-выдавецкай групы;
  • загадчык бібліятэкі;
  • начальнік эксплуатацыйна-гаспадарчага аддзела;
  • дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
  • дэкан факультэта;
  • загадчык кафедры.

Узрост асоб, якiя ўключаюцца ў рэзерв кіруючых кадраў для заняцця пасад рэестра БарДУ, як правіла, не перавышае:

  • начальнік структурнага падраздзялення - 50 гадоў;
  • дэкан факультэта - 50 гадоў;
  • загадчык кафедры - 45 гадоў..

Для рэгістрацыі кандыдатам, якія падаюць дакументы ў ініцыятыўным парадку, неабходна звярнуцца ў аддзел кадраў універсітэта, падаўшы наступныя дакументы:

  • характарыстыку, якая змяшчае поўную і аб'ектыўную ацэнку прафесійнага ўзроўню дзелавых, асобасных якасцей;
  • копіі дакументаў аб павышэнні кваліфікацыі, перападрыхтоўцы (калі такія былі на працягу года).

Тэрмін звароту – 14 дзён з дня апублікавання аб'явы.

19.09.2017