УНИВЕРСIТЭТ

Абвешчаны XXIV Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў

Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 кастрычніка 2017 года па 10 лютага 2018 года.

Удзельнікам конкурсу неабходна:

  • да 30 кастрычніка 2017 года - прадаставіць работы адказным за навуковую работуна факультэтах (інжынерны факультэт - Ю.Я. Горбач, факультэт педагогікі і псіхалогіі - Н.Ф. Захарчэня, факультэт славянскіх і германскіх моў - Г.В. Прадун, факультэт эканомікі і правы - В.Ю. Пракуда);
  • да 6 лістапада 2017 года — прадаставіць работы метадысту па інавацыйнай дзейнасці І.Я. Карніенка (вул. Войкава, 21, адміністрацыйны корпус №2, каб. 216);
  • да 7 лiстапада 2017 года — зарэгістравацца на сайце конкурсу http://www.sws.bsu.by/RespKonk.htm (раздзел «Рэгістрацыя»).

Дакументы для конкурсу бягучага года:

  • Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2017 №577 «Аб правядзенні XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў»
  • Інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў
  • Правілы афармлення работ
  • Узор тытульнага ліста

Выпіска з правілаў правядзення конкурсу:

  • У конкурсе маюць права прымаць удзел студэнты УВА (і магістранты), у тым ліку замежныя грамадзяне, якія навучаюцца ва УВА Рэспублікі Беларусь, а таксама выпускнікі (і выпускнікі магістратуры), якія скончылі навучанне ва УВА ў год правядзення конкурсу.
  • Колькасць аўтараў работы, пададзенай на конкурс, – не больш за 2 чалавекі пры наяўнасцi ў iх агульных па тэме навуковай працы матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю, колькасць навуковых кіраўнікоў не больш за 2 чалавекі.
  • Аб'ём навуковай работы (разам з дадаткамі, без уліку копій матэрыялаў, якія пацвярджаюць навуковую і практычную значнасць работы):
    • не больш за 35 старонак – для прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
    • не больш за 50 старонак – для гуманітарных навук.
  • Навуковыя работы, якія не прайшлі рэгістрацыю або прадстаўленыя ў навуковую секцыю пазней устаноўленага тэрміну рэгістрацыі (дата вызначаецца па паштовым штэмпелі), або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў Інструкцыі, конкурснымі камісіямі не разглядаюцца.
  • Колькасць работ. Адзін аўтар можа прадставіць некалькі работ у адну або розныя камісіі конкурсу. Падаваць адну і тую ж навуковую работу ў розныя камісіі конкурсу забараняецца.
  • Аўтар навуковай працы, прадстаўленай на конкурс, павінен мець навуковага кіраўніка.
  • Перасылка работ. Работы накіроўваюцца ў камісіі конкурсу (у базавыя УВА) не асабіста аўтарамі, а цэнтралізавана УВА (з суправаджальным лістом ад УВА).
  • Аўтары навуковых работ на працягу месяца пасля падвядзення вынікаў конкурсу маюць права ў пісьмовай форме звярнуцца ў базавую УВА для атрымання магчымасці азнаёміцца з рэцэнзіяй (без звестак аб рэцэнзентах) і рашэннем конкурснай камісіі.
27.09.2017