УНИВЕРСIТЭТ

Праграма Фулбрайт

Праграма Фулбрайт «Запрошаны прафесар»

Праграма разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў і экспертаў з устаноў Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць праводзіць постдысертацыйныя даследаванні, чытаць лекцыі або сумяшчаць чытанне лекцый і правядзенне даследаванняў у ЗША.

Працягласць праграмы - 3-6 месяцаў.

Кандыдаты павінны быць супрацоўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі або даследчых арганізацый Рэспублікі Беларусі. Перавага аддаецца кандыдатам, здольным і жадаючым праводзіць даследаванні і чытаць лекцыі ва ўніверсітэтах ЗША, а таксама падзяліцца атрыманым вопытам пасля вяртання ў Рэспублiку Беларусь. Стыпендыяты Фулбрайт з'яўляюцца пасламі культуры, такім чынам, павінны быць гатовыя прадставіць сваю краіну і яе культуру.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;
  • быць кандыдатам ці доктарам навук;
  • свабодна валодаць англійскай мовай;
  • не мець медыцынскіх супрацьпаказанняў.

Галіна вывучэння:

  • Сельская гаспадарка
  • Краіназнаўства. Амерыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Педагогіка
  • Iнжынерыя
  • Прыродазнаўства
  • Даследаванні кіно
  • Гісторыя
  • IT-тэхналогіі
  • Журналістыка
  • Права
  • Бібліяграфія
  • Матэматыка
  • Медыцына
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Ахова здароўя
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Гарадское планаванне

Фінансаванне
Праграма цалкам фінансуецца Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША і пакрывае наступнае:

  • авіябілеты;
  • штомесячную стыпендыю;
  • прафесійныя выплаты;
  • пражыванне;
  • знаходжанне;
  • страхоўку.

УВАГА!
Прапановы ад факультэтаў па спісе кандыдатур даць да 6 лістапада прарэктару па навуковай рабоце.
Рэгістрацыю ажыццяўляць толькі пасля ўзгаднення кандыдатур!

Падача заяўкі ажыццяўляецца анлайн https://apply.embark.com/student/fulbright/scholars

Заяўка павінна ўключаць наступнае:

  • дэталёвае апісанне плануемай ў ЗША дзейнасці;
  • падрабязнае рэзюмэ;
  • 3 рэкамендацыйныя лісты;
  • бібліяграфію;
  • запрашэнне з абранага амерыканскага ўніверсітэта;
  • ксеракопію дакумента аб прысваенні ступені;
  • копію пашпарта.

Тэрмін падачы заявак - не пазней за 15 лістапада 2017 года.

Інтэрв'ю з кандыдатамі адбудзецца ў снежні, канчатковы адбор - у пачатку 2018 года.

Праграма Фулбрайт. Развіццё факультэта 2018-2019

Праграма развіцця дае наступныя магчымасці:

  • распрацоўваць новыя курсы і ўжываць іх у навучальным працэсе;
  • здабываць новыя навыкі і тэхнікі, заснаваныя на ўласных назіраннях і вывучэнні амерыканскіх адукацыйных методык;
  • пашыраць веды ў сваёй галіне;
  • наладжваць новыя сувязі.

Патрабаванні да кандыдатаў
Кандыдат павінен:

  • быць пастаянным жыхаром Рэспублікі Беларусь;
  • мець акадэмічную ступень;
  • быць прадстаўніком ПВС установы вышэйшай адукацыі;
  • мець досвед працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за 2 гады на момант падачы заяўкі;
  • прафесійна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (здаць тэст TOEFL).

Праграма разлічана на 1 семестр, аглядны курс, збор матэрыялаў, наведванне канферэнцый, супрацоўніцтва з амерыканскімі калегамі, паказ прэзентацый; праграма прапануе стыпендыі ў любых адукацыйных галінах.

Праграма прадугледжвае фармальную прыналежнасць да амерыканскага ўніверсітэту. Пры вызначэнні, з якой установай звязацца, не трэба абмяжоўвацца толькі папулярнымі ў Амерыцы ўніверсітэтамі. Некаторыя ўстановы вышэйшай адукацыі ў ЗША малавядомыя, але часта яны могуць мець добрую базу для правядзення даследаванняў, стыпендыятам там надаюць больш увагі.

Фінансаванне праграмы
Праграма пакрывае выдаткі, звязаныя з пералётам туды-назад і медыцынскай страхоўкай, уключае штомесячную стыпендыю.

УВАГА!
Прапановы ад факультэтаў па спісе кандыдатур даць да 6 кастрычніка прарэктару па навуковай рабоце.
Рэгістрацыю ажыццяўляць толькі пасля ўзгаднення кандыдатур!

Падача заяўкі ажыццяўляецца анлайн https://apply.embark.com/student/fulbright/international/20/.

Тэрмін падачы - не пазней за 13 кастрычніка 2017 года (форма заяўкі для замежнага студэнта).

Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца Пасольствам ЗША ў Мінску. Інтэрв'ю адбудзецца ў канцы кастрычніка, канчатковы адбор - у пачатку 2018 года.

27.09.2017