УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ пройдзе вэбінар «Лепшыя практыкі адсочвання, архівавання і абмену навуковымі дадзенымі»

У бібліятэцы БарДУ пройдзе вэбінар «Лепшыя практыкі адсочвання, архівавання і абмену навуковымі дадзенымі», які правядуць Іэн Грынашкевіч, кіраўнік аддзела публікацыі дадзеных Springer Nature, і Алекс Бэл, бібліятэкар і спецыяліст па навуковым дадзеным Універсітэта Бата (Вялікабрытанія). Мова вэбінара – англійская.

Навуковыя дадзеныя — гэта сэрца навуковага артыкула, яны забяспечваюць падмурак, на якім будуюцца навуковыя, тэхнічныя і медыцынскія веды. На вэбінары будзе прадстаўлены агляд перадавой практыкі збору, архівавання і абмену навуковымі дадзенымі.

Вебінар адбудзецца ў чацвер, 28 верасня 2017 г., з 16.00 да 17.00 у чытальнай зале для навуковай працы (вул. Паркавая, 62, 3/223).

27.09.2017