УНИВЕРСIТЭТ

Увага! Аб'яўлены конкурс навуковых работ па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства

Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» абвяшчаюць КОНКУРС НАВУКОВЫХ РАБОТ ПА ПЫТАННЯХ БЕЖАНЦАЎ І АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА.

Мэтай конкурсу з'яўляецца стымуляванне навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па пытанні бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацый і ролі міжнародна-прававых дакументаў па абароне дадзеных катэгорый асоб.

Задачы конкурсу: прыцягненне ўвагі маладых даследчыкаў да праблемы бежанцаў і асоб без грамадзянства; распаўсюджанне  інфармацыі аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх і міжнародных арганізацый па рашэнні дадзеных праблем; паляпшэнне становішча бежанцаў і асоб без грамадзянства.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты дзённых аддзяленняў, магістранты і аспіранты вочнай формы навучання вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.

Падрабязная інфармацыя на сайце http://evolutio.info/content/view/2605/212/

02.10.2017