УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі бацькоў першакурснікаў! Запрашаем на бацькоўскі сход факультэта славянскіх і германскіх моў

25 лістапада 2017 года факультэт славянскіх і германскіх моў ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць сход для бацькоў студэнтаў першага курса.

У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта і намесніка дэкана з інфармацыяй аб выніках прамежкавай атэстацыі;
  • выступленне загадчыкаў кафедрамі факультэта;
  • выступленне адказных за навуковую і выхаваўчую работу на факультэце;
  • адказы на пытанні бацькоў.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 4, аўдыторыя 309.

Пачатак у 11.00.

02.10.2017