УНИВЕРСIТЭТ

Семінар на тэму «Праектны менеджмент» адбудзецца 5 кастрычніка 2017 года

5 кастрычніка 2017 года ў 15:00 у аўдыторыі 417/4 (вул. Паркавая, 62) адбудзецца семінар на тэму «Праектны менеджмент», дзе будуць абмяркоўвацца пытанні якаснай падрыхтоўкі і падачы заявак для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навукова-даследчых і інавацыйных праектаў.

На семінары выступяць:

  1. А.В. Аліфанаў, доктар тэхнічных навук, прафесар;
  2. С.К. Рындзевіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт;
  3. А.А. Кляшчова, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт;
  4. В.І. Козел, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  5. А.У. Земаглядчук, кандыдат біялагічных навук;
  6. У.М. Зуеў, старшы выкладчык;
  7. У.У. Клімук, кандыдат эканамічных навук.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца выкладчыкі і студэнты, зацікаўленыя ў рэалізацыі праектаў.

03.10.2017