УНИВЕРСIТЭТ

У Канцэртна-актавай зале БарДУ 18 кастрычніка 2017 года а 19:00 адбудзецца канцэрт класічнай музыкі у рамках фестывалю TyzenHouse YOUNG

У кааперацыі з такімі сусветнымі брэндамі, як Фонд Уладзіміра Співакова і Фонд Юрыя Розума, фестываль ўяўляе сабой новы адмысловы праект – TyzenHouse YOUNG.

Заснавальнік фестывалю TyzenHouse YOUNG – Кірыл Кедук, вядомы ва ўсім свеце піяніст, выпускнік Міжнароднай фартэпіяннай акадэміі (Імола, Італія), Музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве і Каралеўскага паўночнага каледжа музыкі (Манчэстэр, Англія). Пераможца конкурсу Уладзіміра Горавіца і лаўрэат 15 міжнародных конкурсаў, ён выступае ў якасці саліста з вядомымі аркестрамі ў Германіі, Італіі, Швейцарыі, Расіі і ЗША.

Сумесную канцэртную праграму падораць гасцям фестывалю юныя таленты Беларусі: навучэнцы 5 класа ДУА «Пінская дзіцячая школа мастацтваў» Былінскі Станіслаў (труба) і Бойка Уладзімір (фартэпіяна), за плячыма якіх нямала перамог на рэспубліканскіх конкурсах і выступленняў у прэстыжных канцэртных залах Беларусі.

Кірыл Кедук і юныя музыкі выступяць у суправаджэнні Мінскага маладзёжнага камернага аркестра, удзельнікамі якога з'яўляюцца студэнты лепшых музычных навучальных устаноў Беларусі.

Папулярны фестываль класічнай музыкі TyzenHouse 2017 пройдзе на канцэртных пляцоўках Мінска (9 кастрычніка), Гродна (10 кастрычніка) і Баранавічаў (18 кастрычніка).

Непаўторны артыстызм Кірылы Кедука не пакідае слухачоў абыякавымі, а яго віртуознасць і эмацыйнасць зачароўвае, нават гіпнатызуе!

Запрашаем усіх аматараў музыкі.

Інфармацыя і замова квіткоў:
8-029 524 45 51 МТС
8-029 394 19 55 VEL
8-029 720 72 25 МТС

Кошт квітка 10 рублёў.

10.10.2017