УНИВЕРСIТЭТ

У рамках супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампаніі EBSCO Publishing у бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да баз дадзеных EBSCO

Доступ адкрыты да наступных навуковых баз дадзеных:

Academic Search Ultimate - аўтарытэтныя паўнатэкставыя рэцэнзаваныя выданні для навуковых даследаванняў. Спалучэнне акадэмічных часопісаў, навукова-папулярных часопісаў, перыядычных выданняў, дакладаў, кніг і відэаматэрыялаў па ўсіх напрамках: ад астраноміі, антрапалогіі, біямедыцыны, інжынерыі, аховы здароўя, правы і пісьменнасці да матэматыкі, фармакалогіі, жаночых даследаванняў, заалогіі і іншых.

eBook Academic Collection - буйная політэматычная калекцыя навуковых электронных кніг, якая ахоплівае шырокі спектр навуковых дысцыплін. Уключае ў сябе больш за 140 000 электронных кніг ад такіх выдавецтваў, як Oxford University Press, State University of New York Press, Cambridge University Press, MIT Press, Harvard University Press, і многіх іншых.

Rosetta Stone - праграма для вывучэння замежных моў.

 Тэставы доступ будзе адкрыты з 1 лістапада па 31 снежня 2017 года.

04.11.2017