УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Кансультант студэнта»

ЭБС «Кансультант студэнта» прадастаўляе паўнатэкставы доступ да сучаснай вучэбнай літаратуры па асноўных дысцыплінах, якія вывучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У калекцыі прадстаўлена больш за 22 000 выданняў, 11 000 падручнікаў, 6 000 манаграфій, 100 часопісаў па такой тэматыцы, як аграрныя навукі, бізнес, інжынерная экалогія, прыродазнаўчыя навукі, замежная мова, машынабудаванне, механіка, педагогіка і адукацыя, псіхалогія, сацыяльныя навукі, эканоміка і кіраванне, юрыспрудэнцыя і інш.

Доступ прадастаўляецца з 13 лістапада па 12 снежня 2017 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

14.11.2017