УНИВЕРСIТЭТ

Спектакль «ЧЫГУНКА»

Запрашаем у тэатр!

Асаблівасць тэатра ў тым, што разам з дарослымі майстрамі сцэны ў пастаноўках іграюць і юныя акцёры, некаторыя з якіх маюць дыягназ аўтызм. У выніку «асаблівыя» дзеці могуць развіваць свае таленты, іх таварышы вучацца жыць у разнастайным сучасным свеце і захоўваць дабрыню, а гледачы атрымліваюць задавальненне ад супольнай працы ўсяго калектыву.

Дэкарацыі і касцюмы да спектакля, а таксама некаторыя музычныя нумары прыдумалі самі дзеці.

Мюзікл «Чыгунка» па п'есе 11-гадовага Кастуся Жыбуля адбудзецца 20 снежня ў 15:30 (серада).

За квіткамі звяртацца ў рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі БарДУ(1/113, вул. Паркавая). Кошт квітка - 5 рублёў.

 

14.12.2017