.

Студэнцкае навуковае таварыства БарДУ запрашае студэнтаў узяць удзел у Дні асветы!

Валанцёрскія атрады Студэнцкага навуковага таварыства БарДУ арганізуюць 27 лютага 2018 года імпрэзу «Лабірынт спазнання: формула чалавечага шчасця». Усе жадаючыя студэнты ў складзе каманд факультэтаў змогуць пакінуць свой след у светапоглядзе іншых і трансфармаваць свой, прайсці ўсе этапы лабірынта і пазнаць новыя кампаненты чалавечага шчасця ў разрэзе навуковых інавацый падчас вялікіх перапынкаў першай і другой змены (11:20-11:50 і 16:10-16:30) у атрыуме першага корпуса па адрасе: вуліца Паркавая, 62.

Пакінь свой след!

Удакладняльныя пытанні можна задаць намесніку кіраўніка СНТ БарДУ Кіцуну Уладзіславу па тэлефоне: +375 (33) 311 72 24.

Студэнцкае навуковае таварыства БарДУ запрашае студэнтаў узяць удзел у Дні асветы!
2018-02-20