УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародны конкурс навукова-даследчых работ «Scientific ideas-2018»
Фонд падтрымкі сацыяльных ініцыятыў і духоўных каштоўнасцяў «СоцРос» (г. Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя) і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт абвяшчаюць аб сумесным правядзенні міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Scientific ideas -2018» .
 
Мэта конкурсу – стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і маладых навукоўцаў з мэтай выяўлення іх інтэлектуальнага патэнцыялу і самарэалізацыі, а таксама пацверджання педагогамі вынікаў сваёй дзейнасці па кіраўніцтву студэнцкай навукова - даследчай працай.
 
У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы сярэдніх прафесійных і вышэйшых навучальных устаноў, маладыя даследчыкі, у тым ліку аспіранты і выкладчыкі. 
 
Для прадстаўнікоў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта удзел бясплатны.
26.02.2018