УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы IPRbooks

ЭБС IPRbooks – унікальны рэсурс, які аб'ядноўвае ліцэнзійную вучэбную і навуковую літаратуру, перыядычныя выданні, аўдыёкніжкі, відэакурсы, анлайн-тэсты па напрамках навучання, якія рэалізуюцца ў БарДУ. Агульная колькасць публікацый на платформе сёння складае больш за 118 тысяч.

ЭБС IPRbooks дазволіць зрабіць вучобу больш лёгкай і цікавай! На платформе даступны самыя актуальныя кнігі, якія немагчыма знайсці ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт. Звяртацца да сістэмы і да поўных тэкстаў кніг магчыма 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень, з любой прылады.

Праца ў рэжыме анлайн даступна на сайце http://iprbookshop.ru. Пераход да базы магчымы пасля аўтарызацыі, для якой новым карыстальнікам трэба атрымаць лагін і пароль у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў. Пасля гэтага неабходна прайсці асабістую рэгістрацыю і ў далейшым ўваходзіць у ЭБС пад сваімі ўліковымі дадзенымі.

Доступ прадастаўляецца з 6 сакавіка па 27 сакавіка 2018 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

07.03.2018