УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

На сайце «Абітурыент БарДУ» працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання, які будзе праходзіць у лістападзе і снежні 2018 года на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62). Будучыя абітурыенты, у тым ліку навучэнцы 10 класаў, змогуць праверыць узровень сваіх ведаў па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі.

Згодна парадку аплаты для ўдзелу ў РТ грашовыя сродкі ў суме 7 руб. за адзін тэст уносяцца на разліковы рахунак УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».

Пры рэгістрацыі ўдзельнікаў РТ неабходна ўказаць нумар транзакцыі (аперацыі) у сістэме «Разлік» (АРІП), пазначаны на квітанцыі або касавым чэку па аплаце за ўдзел у тэсціраванні.

Інфармацыю аб выніках рэпетыцыйнага тэсціравання будучыя абітурыенты могуць атрымаць на сайце РІКВ выключна па асабістым кодзе ўдзельніка тэсціравання і пашпартных дадзеных.

23.10.2018