УНИВЕРСIТЭТ

Паездка ў Вялікі тэатр Оперы і балета на балет «Анастасія»

Паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!

Лабараторыя музыкі віншуе Вас з Калядамі і Новым годам!

Хай Новы год прынясе вам шмат падстаў для радасці і шчасця, адным з якіх будзе паездка 22 красавіка 2019 года ў Вялікі тэатр Оперы і балета на балет «Анастасія» Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Кузняцова, творчы вечар якога праходзіў у нашым універсітэце ў снежні 2018 года.

У цяперашні час кожнае новае сачыненне кампазітара У. Кузняцова выклікае цікавасць у слухачоў, становіцца падзеяй музычнага жыцця як яркая і самабытная з'ява сучаснай мастацкай культуры.

30-31 кастрычніка 2018 г. на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм'ера балета У. Кузняцова «Анастасія». Пад дзівосную музыку Вячаслава Кузняцова ажыла легенда аб Жане д'арк Белай Русі — Анастасіі Слуцкай. Лепшай ацэнкай выступленні артыстаў былі  шчырыя доўгія апладысменты пасля спектакля.

Вось водгукі захопленых гледачоў пасля прэм'еры балета «Анастасія»!

  • Захапляльнае відовішча з першай да апошняй хвіліны. Касцюмы, дэкарацыі, музыка... Думала, што будзе гістарычны балет, а тут усё: гісторыя, любоў, сіла Жанчыны. Брава!!!!!
  • Балет-супер!
  • Упершыню плакала на балеце!
  • Гледачы відавочна хацелі слёз, эмоцый, мастацтва. І яны гэта атрымалі, нават калі чакалі чагосьці іншага.

Кошт квітка ад 6 да 140 рублёў. Будзе заказаны аўтобус на 40 месцаў.

Інфармацыя і заказ квіткоў:
8-029 524-45-51 МТС
8-029 394-19-55 VEL
8-029 720-72-25 МТС 

10.01.2019