.

Конкурс праектных прапаноў ад Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы!

Сакратарыят Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) абвясціў конкурсы праектных прапаноў на атрыманне сумеснага фінансавання з фонду супрацоўніцтва ЦЕІ на 2020 год і ў рамках праграмы ЦЕІ па абмене ноу-хау (CEI Know-How Exchange Programme - Кер).

Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца праекты, запланаваныя да рэалізацыі ў 2020 годзе.

Максімальны аб'ём запрошваемага фінансавання з фонду супрацоўніцтва ЦЕІ складае 15 тыс. еўра, пры гэтым памер фінансавай дапамогі ЦЕІ не павінен перавышаць 50% ад агульнага кошту праекта.

  1. Тэматыка мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі пад эгідай ЦЕІ, павінна адпавядаць асноўным напрамкам дзейнасці арганізацыі, вызначаных планам дзеянняў ЦЕІ на 2018-2020 гады, і крытэрыям конкурсу. Праекты павінны быць накіраваны на развіццё прафесійных кантактаў і кадравага патэнцыялу ў адпаведных сферах, як правіла, шляхам правядзення канферэнцый, семінараў і трэнінгаў.

Падрабязная інфармацыя аб парадку падрыхтоўкі заявак размешчана на афіцыйным сайце ЦЕІ: https://www.cei.int/cei-cooperation-activities.

2. Праграма па абмене ноу-хау фінансуе праекты доўгатэрміновага характару (сумесныя навуковыя даследаванні, навучальныя курсы, распрацоўкі і г.д.). Інструктыўныя дакументы па падрыхтоўцы праектных заявак у рамках гэтай праграмы даступныя па адрасе: https://www.cei.int/news/8504/know-how-exchange-programme-call-open-deadline-1-july-2019-apply- now.

Тэрмін заканчэння конкурсу на сафінансаванне праектаў у рамках Праграмы па абмене ноу-хау - 1 ліпеня 2019 г.

Інфармацыйны ліст

Заяўкі высылаць на электронную пошту bertosh_1990@mail.ru да 24.06!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

Конкурс праектных прапаноў ад Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы!
2019-06-06