УНИВЕРСIТЭТ

Канцэрт «Імгненні кахання», у якім прагучыць музыка М. Тарывердзіева, адбудзецца 10 кастрычніка 2019 года

10 кастрычніка 2019 года ў 19.00 у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (Паркавая, 62) па запрашэнні Лабараторыі музыкі кафедры педагогікі адбудзецца канцэрт ІМГНЕННЕ КАХАННЯ, у якім прагучыць музыка М. ТАРЫВЕРДЗIЕВА.

Імя Мікаэла Тарывердзiева добра вядома. Дастаткова ўспомніць любімыя фільмы: «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Іронія лёсу», «Адам жэніцца на Еве», «Кароль-Алень». Музыка ў іх — адна з галоўных дзейных асоб. Часам нават здаецца, што без яе гэтыя кінакарціны не мелі б такога поспеху. Яна стварае асаблівую танальнасць, а часам дагаворвае за галоўных герояў самае важнае, але нявыказанае.

Мікаэл Тарывердзіеў не падобны ні на каго. І не толькі ў музыцы. Усё яго аблічча, знешнасць — загадка. Часам, слухаючы яго ігру на раялі і гледзячы на яго, немагчыма адмовіцца ад пачуцця, што ён — іншапланецянін. Чалавек з іншай Планеты, дзе паняцці Прыгажосці, Высакароднасці і Гонару не страцілі сапраўднага сэнсу...

У канцэрце «Музычнай Гасцёўні» Мікаэль ТАРЫВЕРДЗIЕЎ. ІМГНЕННЕ КАХАННЯ слухачам будзе прадастаўлена рэдкая магчымасць пачуць любімыя песні і рамансы. Але ў гэтай праграме ёсць і тое, што робіць яе абсалютна непаўторнай: прагучыць монаопера «ЧАКАННЕ» МАНАЛОГ ЖАНЧЫНЫ на словы Р. Раждзественскага. У нашай краіне гэты дзіўны твор можна пачуць толькі ў «Музычнай Гасцёўні», і толькі ў выкананні салісткі Вялікага Тэатра Беларусі Таццяны Траццяк. Гэтая музыка ніколі і нікога не пакідае абыякавым.

Таксама ў канцэрце прагучаць любімыя рамансы з кінафільма «Іронія лёсу», рамансы на вершы М. Цвятаевай, Б. Ахмадулінай, В. Шэкспіра ў выкананні бліскучай спявачкі, салісткі Вялікага Тэатра Беларусі Наталлi Акінінай. Далікатныя і пранізлівыя мелодыі з тэлефільмаў «Вольга Сяргееўна», «Кароль-Алень» — у выкананні аднаго з самых яскравых флейтыстаў краіны Яўгена Віданава. Успамінаючы, што Мікаэл Тарывердзіеў шмат пісаў для раяля і сам выдатна выконваў свае фартэпіянныя маналогі, гэты кароль інструментаў цэлы вечар будзе гучаць пад пальцамі Таццяны Старчанка — вядомай піяністкі і мастацкага кіраўніка «Музычнай Гасцёўні».

Заказ квіткоў па тэлефонах:
+375 (29) 394 19 55;
+375 (29) 720 72 25.

Кошт квітка: 10,00 рублёў

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

26.09.2019