УНИВЕРСIТЭТ

7 красавіка ў кінатэатры "Кастрычнік" у 11.00 і 16.00   адбудзецца прагляд дакументальных фільмаў "Пастка" і "Мары і слёзы".

7 красавіка ў кінатэатры "Кастрычнік" у 11.00 і 16.00 (у залежнасці ад змены навучання) адбудзецца прагляд дакументальных фільмаў "Пастка" і "Мары і слёзы".

Дадзеныя фільмы прысвечаныя праблеме працоўнага і сэксуальнага рабства, якому падвяргаюцца нашы суайчыннікі за мяжой, спакушаныя марамі аб прыгожым жыцці. Аднак у пераважнай большасці выпадкаў гэтыя ілюзіі абгортваюцца слёзамі, пераламаным лёсам.

Абмеркаванне фільмаў будзе праводзіцца з удзелам прадстаўнікоў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа, псіхолагаў.

Кошт уваходнага білета - 1 000 рублёў. Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў прыняць удзел у праглядзе дакументальных фільмаў!

29.03.2011