Філіял, створаны на базе Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант» у 2008 годзе, з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта.

Асноўнай мэтай стварэння філіяла кафедры тэхналогіі машынабудавання з’яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі, павышэнне якасці адукацыі студэнтаў інжынернага факультэта, выкарыстанне ў навучальным працэсе сучаснага абсталявання і тэхналогій.

Задачамі філіяла кафедры з’яўляюцца:

  • прыцягненне найбольш вопытных інжынераў да практычнага навучання студэнтаў;
  • арганізацыя і правядзенне лабараторных заняткаў з выкарыстаннем сучаснага станочнага абсталявання прадпрыемства, якім немагчыма абсталяваць навучальныя лабараторыі;
  • азнаямленне студэнтаў з дзеючымі на прадпрыемстве тэхналагічнымі працэсамі, нормамі і патрабаваннямі;
  • адаптацыя студэнтаў да вытворчых умоў.

Для вырашэння пастаўленых задач філіял кафедры ажыццяўляе правядзенне лабараторных і практычных заняткаў, арганізацыю метадычнага і матэрыяльнага забеспячэння навучальнага працэсу, арганізацыю і выкананне навукова-даследчых работ, курсавых работ і праектаў.

У рамках супрацоўніцтва Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант» прадастаўляе памяшканні, абсталяванне для правядзення навучальнага працэсу і забяспечвае непасрэдны ўдзел спецыялістаў у навучанні студэнтаў. Навучальныя заняткі са студэнтамі праводзяцца на працоўных месцах у цэхах прадпрыемства, не парушаючы пры гэтым вытворчы працэс. Пры арганізацыі і вызначэнні методыкі правядзення заняткаў улічваецца рэальная вытворчая абстаноўка і неўмяшанне ў вытворчы працэс.

Філіял кафедры тэхналогіі машынабудавання на базе Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант» Філіял кафедры тэхналогіі машынабудавання на базе Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант» Філіял кафедры тэхналогіі машынабудавання на базе Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант» Філіял кафедры тэхналогіі машынабудавання на базе Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант»

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ