.

  ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КАБІНЕТ

Заведуючы вучэбна-метадычным кабінетам
Загадчык
вучэбна-метадычнага кабінета
Клім Вольга Мiкалаеўна

Вучэбна-метадычны кабінет факультэтаў (педагогікі і псіхалогіі, інжынернага, славянскіх і германскіх моў) створаны ў мэтах удасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Палажэнне № 01-08 ад 18.02.2013 «Аб вучэбна-метадычным кабінеце факультэта» рэгулюе дзейнасць вучэбна-метадычнага кабінета, вызначае яго задачы, функцыі, правы і абавязкі.

Праца ВМК вядзецца ў наступных кірунках:

  1. Арганізацыйна-метадычная работа:
    • арганізацыя выстаў;
    • правядзенне трэнінгаў са студэнтамі;
    • арганізацыя наведвання і ўдзел студэнтаў факультэтаў у семінарах, майстар-класах настаўнікаў горада Баранавічы.
  2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу:
    • фарміраванне фонду вучэбна-праграмнай дакументацыі ў разрэзе спецыяльнасцяў факультэта (наяўнасць навучальных праграм па дысцыплінах);
    • фарміраванне фонду метадычнага забеспячэння КСР студэнтаў у разрэзе кафедраў, дысцыплін, замацаваных за кафедрамі, курсаў і спецыяльнасцяў;
    • фарміраванне відэатэкі;
    • папаўненне матэрыяламі рубрык  «У свеце навучальных тэхналогій», «Кансультацыі спецыяліста», «Педагагічны партфель» (распрацоўкі і матэрыялы для правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах);
    • для праходжання практык: наяўнасць распрацовак і матэрыялаў для правядзення класных гадзін і выхаваўчых мерапрыемстваў, бацькоўскіх сходаў, сцэнарыяў пазакласных мерапрыемстваў на англійскай і нямецкай мовах, агульналагерных і атрадных мерапрыемстваў, сродкаў навучання па вучэбным прадмеце «Англійская мова».
  3. Даведачна-бібліяграфічнае забеспячэнне навучальнага працэсу:
    • інфармаванне пра навінкі літаратуры;
    • вядзенне рубрыкі «Па старонках навукова-метадычных часопісаў»;
    • наяўнасць магчымасці карыстання даведачнай сістэмай «Ірбіс», сеткай Інтэрнэт і сховішчам электронных рэсурсаў.
Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет Вучэбна-метадычны кабінет

 

Адрас:
аўд. 201/5, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Загадчык ВМК:
Клім Вольга Мiкалаеўна
Тэлефон:
(0163) 50 90 88