.

   КАФЕДРА ТЭХНАЛОГІІ МАШЫНЫБУДАВАННЯ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Сотнік Леанід Леанідавіч

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:  mbt.barsu.by

У 2009 годзе загадам рэктара БарДУ створана кафедра тэхналогіі машынабудавання, якая ўваходзіць у склад інжынернага факультэта.

Кафедра ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у рамках рэалізацыі адукацыйных праграм I і II ступеняў вышэйшай адукацыі.

Кафедра тэхналогіі машынабудавання з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-36 01 01 Тэхналогія машынабудавання. Форма атрымання адукацыі — дзённая, завочная, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі). За час існавання кафедра падрыхтавала і выпусціла больш за 600 студэнтаў.

На працягу 6 гадоў кафедра паспяхова рыхтуе магістрантаў па спецыяльнасці 1-36 80 03 Машынабудаванне і машыназнўства.

З 2019 года кафедра ажыццяўляе набор на другую ступень вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-36 80 02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні.

Выпускнікі кафедры з'яўляюцца запатрабаванымі спецыялістамі і працуюць на пасадах інжынераў-тэхнолагаў на машынабудаўнічых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.

У 2019/2020 навучальным годзе калектыў кафедры налічвае 13 чалавек прафесарска-выкладчыцкага складу, з іх: 2 прафесары, дактары тэхнічных навук, 4 дацэнты, кандыдаты тэхнічных і фізіка-матэматычных навук, 4 старшых выкладчыкі і 3 выкладчыкі (з іх 5 магістраў тэхнічных і педагагічных навук). Таксама на кафедры працуюць 3 чалавека вучэбна-дапаможнага персаналу.

У 2019/2020 навучальным годзе за кафедрай замацавана 36 навучальных дысцыплін: 28 першай ступені вышэйшай адукацыі і 8 другой.

Кафедра працуе ў напрамку распрацоўкі праграм і вучэбна-метадычных матэрыялаў па новых дысцыплінах кафедры і ўдасканалення наяўнага метадычнага матэрыялу ў разрэзе развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Вялікую ўвагу кафедра надае якасці і эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў, выкарыстанню інавацыйных тэхналогій, сучасных метадаў і прыёмаў ў адукацыйным працэсе, укараненню электронных сродкаў навучання, арганізацыі самастойнай працы студэнтаў.

Навукова-даследчая тэма кафедры «Распрацоўка і даследаванне экалагічна чыстых энергазберагальных і аднаўляючых тэхналогій». Кафедра мае сучаснае навукова-даследчае абсталяванне, сярод якога ёсць унікальная ўстаноўка іонна-плазменнага азатавання.

На кафедры таксама функцыянуе студэнцкі навуковы гурток «Тэхна», кіраўнікамі якога з'яўляюцца загадчык кафедры Л.Л. Сотнік і загадчык лабараторыі высокаэнергетычных метадаў ўмацавання С.А. Саханько.

Студэнты, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кафедры, штогод удзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ і атрымліваюць 2-ю і 3-ю катэгорыі.

Пры Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе «Атлант» адкрыты філіял кафедры, матэрыяльна-тэхнічная база якога дазваляе рыхтаваць практыкаарыентаваных спецыялістаў — інжынераў у галіне машынабудавання.

 

Адрас:
каб. 207/3, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Тэлефон:
64 06 70