Пачынаючы з 2005 г., на інжынерным факультэце функцыянуе студэнцкае навуковае таварыства (СНТ) «Спектр», аснову якога складаюць студэнты, якія займаюцца навукова-даследчай і інавацыйнай працай на інжынерным факультэце.
Асноўныя мэты і задачы СНТ:
пашырэнне і паглыбленне ведаў студэнтаў у галіне тэарэтычных асноў дысцыплін;
атрыманне і развіццё практычных навыкаў самастойнай навукова-даследчай дзейнасці;
фарміраванне сістэмнай метадалогіі пазнання аб'ектаў, прынцыпаў і спосабаў іх даследаванняў;
укараненне новых інфармацыйных тэхналогій для правядзення навуковых даследаванняў і апрацоўкі атрыманых вынікаў;
выпрацоўка навыкаў пісьменнага выкладу вынікаў уласных даследаванняў і здольнасці аргументавана іх абараняць;
распрацоўка і выкарыстанне метадаў і спосабаў матывацыі актыўнага ўдзелу студэнтаў у НІРС;
падрыхтоўка і адбор маладых кадраў для паступлення ў магістратуру, аспірантуру.
Галоўнай мэтай СНТ інжынернага факультэта «СПЕКТР» з'яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, захаванню навуковага патэнцыялу і стварэнню ўмоў для развіцця навуковай творчасці студэнтаў, інтэграцыі іх у навукова-адукацыйную прастору.
На кафедрах інжынернага факультэта БарДУ функцыянуюць наступныя студэнцкія гурткі:
«Эканамічная і інфармацыйная бяспека», кіраўнік - Ю. Я. Горбач, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій, м. э. н.
«Канструктар», кіраўнік – В. А. Бурдзейка, старшы выкладчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі секцыі механізацыі і энергазабеспячэння вытворчасці, м. п. н.
«IST-Land», кіраўнік - Я. Г. Шаповіч, выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
«Электронік», кіраўнік - Г. В. Качкар, выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі.
«Бінар», кіраўнік - А. У. Салавей, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі, м. т. н.
«Тэхна», кіраўнікі - Л. Л. Сотнік, загадчык кафедры тэхналогіі машынабудавання; С. А. Саханько, загадчык лабараторыі высокаэнэргетычных метадаў умацавання.
«Абсталяванне машынабудаўнічых вытворчасцей», кіраўнік – М.М. Фядосаў, старшы выкладчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці.
Адказны за навуковую працу на інжынерным факультэце - Ю. Я. Горбач, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Намеснікам кіраўніка СНТ ад інжынернага факультэта з'яўляецца студэнт групы ІСТ-31 Д.С. Кіслы.
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.