Студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Навука. Закон. Практыка» кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (далей – СНДА) з'яўляецца адной з формаў арганізацыі навукова-даследчай работы навучэнцаў (далей – НДРН) на факультэце.

СНДА ў сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам універсітэта, дакументамі сістэмы менеджменту якасці, гэтым Палажэннем і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўніверсітэта.

Мэта функцыянавання СНДА - выяўленне і суправаджэнне навучэнцаў, схільных да навукова-даследчай дзейнасці шляхам стварэння ўмоў для іх самарэалізацыі ў прасторы навуковай і творчай дзейнасці, а таксама фарміраванне і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу і даследчых кампетэнцый навучэнцаў.

Задачы СНДА:

  • развіццё ў студэнтаў навыкаў у галіне навукова-даследчай дзейнасці, ажыццяўлення пошуку, аналізу і сінтэзу прававой інфармацыі;
  • самаразвіццё і ўдасканаленне навучэнцаў у галіне правядзення навукова-даследчых работ;
  • праява ініцыятывы і ўменні адаптавацца да змен у заканадаўстве;
  • фармаванне ў студэнтаў творчага мыслення і здольнасці знаходзіць аптымальнае вырашэнне практычных пытанняў;
  • навучанне навыкам публічных выступаў, аргументацыі зробленых вывадаў, іх прэзентацыі;
  • ацэнка атрыманых у выніку навукова-даследчай дзейнасці высноў з пункту гледжання магчымасці іх рэалізацыі ў адукацыйнай і практычнай дзейнасці;
  • павышэнне якасці падрыхтоўкі навучэнцаў, набыццё імі неабходных прафесійных кампетэнцый.

Формы працы СНДА:

  • навучанне студэнтаў правілам, метадам і формам навукова-даследчай работы;
  • арганізацыя індывідуальных і калектыўных кансультацый, семінараў, практычных заняткаў па пытаннях навукова-даследчай работы;
  • аказанне студэнтам дапамогі пры падрыхтоўцы навуковых прац, садзейнічаннем іх публікацыйнай актыўнасці;
  • рэцэнзаванне навуковых прац студэнтаў пры падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў конкурсах і канферэнцыях;
  • садзейнічанне ў рэалізацыі і ўкараненні ў практычную дзейнасць і адукацыйны працэс вынікаў навукова-даследчай дзейнасці.

План работы СНДА «Навука. Закон. Практыка» на 2024 год .

Вынікі дзейнасці СНДА «Навука. Закон. Практыка» за 2023 год .

Студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Навука. Закон. Практыка» Студэнцкае навукова-даследчае аб'яднанне «Навука. Закон. Практыка»

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Лабейка Вольга Анатольеўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 77
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ