Кіраўнік секцыi
Кіраўнік секцыi
Касцюкевіч Алена Анатольеўна

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце секцыi: https://mrk.barsu.by

Секцыя маркетынгу і менеджменту кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях 1-26 02 03 «Маркетынг», 1-28 01 02 «Электронны маркетынг».

З 2023 года ажыццяўляецца падрыхтоўка навучэнцаў агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 6-05-0611-04 «Электронная эканоміка», 6-05-0412-04 «Маркетынг».

Секцыя маркетынгу і менеджменту кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі забяспечвае выкладанне спецыяльных дысцыплін, дысцыплін спецыялізацыі, правядзенне курсавога і дыпломнага праектавання для навучэнцаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, а таксама правядзенне вучэбнай (азнаямленчай), вытворчай (аналітычнай), вытворчай (арганізацыйна-эканамічнай), вытворчай (тэхналагічнай) і пераддыпломнай практык.

Прафесарска-выкладчыцкі склад секцыі ўключае 9 чалавек, з іх 4 - кандыдаты навук, 4 - магістры. Вучэбна-дапаможны склад секцыі ўключае 1 чалавека.

Навукова-даследчая работа секцыі маркетынгу і менеджменту праводзіцца прафесарска-выкладчыцкім складам у рамках навукова-даследчай тэмы «Маркетынг 3.0: новыя адметныя рысы сучаснага маркетынгу».

Асноўнымі задачамі навуковай дзейнасці секцыі маркетынгу і менеджменту з'яўляюцца:

  • павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных працаваць у рыначнай эканоміцы, шляхам эфектыўнага выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў у навучальным працэсе, шырокага прыцягнення навучэнцаў да яе выканання;
  • павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;
  • арганізацыя ўкаранення ў дзейнасць прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі і сферы абслугоўвання вынікаў навуковых даследаванняў.

Секцыя маркетынгу і мэнэджменту актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі і сферы паслуг.

Секцыя маркетынгу і мэнэджменту актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі і сферы паслуг. Асноўнымі партнёрамі секцыі з'яўляюцца ААТ «Баранавічхлебапрадукт», ААТ «Гандальмаш», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».

У 2009 годзе адкрыты філіял на базе ААТ «Баранавічхлебапрадукт».

Кантактная інфармацыя
Адрас:
каб. 319/1, каб. 320/1, вул. Паркавая, 62, 225401, г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Кіраўнік секцыi:
Касцюкевіч Алена Анатольеўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 79