У працэсе іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў лінгвістычнага факультэта задзейнічаны спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты (у тым ліку на аснове праграмнага забеспячэння Sanako Study 500), а таксама камп’ютарныя классы.

Праца ў лінгафонных кабінетах забяспечвае слыхавую нагляднасць пры правядзенні практычных заняткаў, спрыяе больш эфектыўнаму выкананню трэніровачных практыкаванняў для фарміравання іншамоўных слыха-вымаўленчых навыкаў, умоўна-маўленчых і маўленчых практыкаванняў для фарміравання аўдытыўных навыкаў і ўменняў у рамках наступных дысцыплін: «Практычная фанетыка», «Аўдзіраванне іншамоўнай гаворкі», «Дыскурсіўная практыка», «Практыка вуснай і пісьмовай мовы», «Практычная граматыка», «Функцыянальная граматыка», «Сродкі масавай інфармацыі», «Экакраязнаўства ў фарміраванні моўнай асобы» і інш.

Спецыялізаваныя навучальныя кабінеты аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, што дазваляе ажыццяўляць аўдыё-, відэа-, мультымедыйнае суправаджэнне лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў, прадстаўленне студэнтамі праектаў і прэзентацый як разнавіднасці хатняга задання на семінарскіх, практычных занятках па дысцыплінах «Замежная літаратура», «Літаратура Вялікабрытаніі і ЗША», «Методыка выкладання замежных моў», «Асновы міжкультурнай камунікацыі», «Прафесійная культура», «Прафесійныя зносіны», «Краіназнаўства» і інш.

Да асноўных напрамкаў прымянення камп’ютарных класаў могуць быць аднесены правядзенне камп’ютарных тэстаў па практычнай граматыцы і арганізацыя лабараторных заняткаў па дысцыплінах «Інфармацыйныя тэхналогіі ў выкладанні замежнай мовы», «Асновы медыяпасярэдніцтва».

Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы Спецыялізаваныя навучальныя і лінгафонныя кабінеты, камп'ютарныя класы

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ