Мэтай напрамку з'яўляецца дапамога студэнтам па ўсіх пытаннях, звязаных з арганізацыяй вучэбнага працэсу, а таксама развіццё ў студэнтаў актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Совет старост

 

Палажэнне
аб Савеце старастаў лінгвістычнага факультэта

1. Агульныя палажэнні

  • Савет старастаў лінгвістычнага факультэта фарміруецца з ліку старастаў вучэбных груп дзённай формы навучання і з'яўляецца органам студэнцкага самакіравання.
  • Савет старастаў здзяйсняе сваю дзейнасць на тэрыторыі лінгвістычнага факультэта.
  • Агульнае кіраўніцтва Саветам старастаў здзяйсняе дэкан лінгвістычнага факультэта або яго намеснікі.

2. Асноўныя задачы і функцыі

2.1 Задачы:

  • Забеспячэнне ўзгодненых дзеянняў старастаў вучэбных груп і адміністрацыі ФсіГМ;
  • Інфармаванне старастаў аб мерапрыемствах і праграмах, якія праводзяцца студэнтамі лінгвістычнага факультэта;
  • Збор і абагульненне інфармацыі аб студэнцкіх праблемах, выкліканых арганізацыяй вучэбнага працэса сярод студэнтаў і давядзенне гэтай інфармацыі да адміністрацыі лінгвістычнага факультэта;
  • Здзяйсненне прамой і адваротнай сувязі паміж старастамі вучэбных груп і адміністрацыяй лінгвістычнага факультэта;
  • Дапамога адміністрацыі лінгвістычнага факультэта у арганізацыі і правядзенні вучэбна-выхаваўчага працэсу;
  • Забеспячэнне ўзаемадзеяння з органамі студэнцкага самакіравання лінгвістычнага факультэта: Студэнцкім саветам, Студэнцкай прафсаюзнай арганізацыяй, Моладзевай арганізацыяй БРСМ.

2.2 Функцыі:

  • Прадстаўленне вучэбных інтарэсаў і праблем, якія ўзнікаюць у студэнтаў у адміністрацыі факультэта;
  • Тлумачэнне ў студэнцкім асяроддзі Устава БарДУ, Правіл унутранага працоўнага распарадку і іншых дакументаў, якія рэгулююць дзейнасць студэнтаў і вызначаюць іх правы і абавязкі;
  • Падтрыманне парадку і вучэбнай дысцыпліны ў групе, на курсе, на факультэце і ва ўніверсітэце;
  • Арганізацыя грамадска-карысных работ у вучэбных корпусах і на тэрыторыі ўніверсітэта;
  • Распрацоўка нарматыўных дакументаў, якія належаць да кампетэнцыі Савета старастаў;
  • Арганізацыя сустрэч студэнтаў з адміністрацыяй факультэта.

Савет старастаў выконвае свае функцыі на працягу навучальнага года.

Арганізацыя дзейнасці Савета старастаў і яго структура

  • Непасрэднае кіраўніцтва работай Савета старастаў здзяйсняе старшыня Савета старастаў.
  • Функцыі старшыні Савета старастаў лінгвістычнага факультэта:
    • Арганізацыя работа Савета старастаў лінгвістычнага факультэта;
    • Здзяйсненне ўзаемадзеяння з адміністрацыяй лінгвістычнага факультэта;
    • Савет старастаў складаецца з старастаў вучэбных груп лінгвістычнага факультэта.
  • Парадак фарміравання Савета старастаў лінгвістычнага факультэта
    • Савет старастаў лінгвістычнага факультэта фарміруецца з старастаў вучэбных груп лінгвістычнага факультэта і зацвярджаецца на агульным сходзе стараст вучэбных груп факультэта;
    • Савет старастаў ФсіГМ выбірае з свайго складу 5 старастаў курсаў. З ліку стараст курсаў Савет выбірае Старшыню. Выбары прызнаюцца сапраўднымі пры ўдзеле ў іх не менш двух трэціх ад спіскавага складу Савета старастаў. Рашэнне з'яўляецца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову ўдзельнікаў пасяджэння;
    • Старшыня Савета старастаў выбіраецца на 1 год.
    • Права датэрміновага вызвалення старшыні Савета старастаў ад займаемай пасады належыць адміністрацыі факультэта і органу, які выбраў старшыню.
  • Падставай для перавыбараў старшыні Савета старастаў з'яўляюцца:
    • Рашэнне адміністрацыі факультэта;
    • Меркаванне не менш адной трэцяй членаў Савета старастаў;
    • Немагчымасць выканання старшынём Савета старастаў сваіх абавязкаў у сувязі з хваробай або па іншых прычынах.
    • Правы і абавязкі членаў Савета старастаў лінгвістычнага факультэта.
  • Правы членаў Савета старастаў лінгвістычнага факультэта:
    • Члены Савета старастаў з'яўляюцца прадстаўнікамі студэнцтва свайго факультэта перад адміністрацыяй;
    • Члены Савета старастаў маюць права хадайнічаць перад дэканатам аб вынясенні заахвочванняў і спагнанняў студэнтам;
    • Члены Савета старастаў маюць права прадстаўляць у адміністрацыю факультэта заўвагі і прапановы студэнтаў аб узроўні і якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу;
    • Члены Савета старастаў маюць права на матэрыяльнае заахвочванне ў выглядзе прэміі за дабраякаснае і рэзультатыўнае выкананне сваіх абавязкаў.
  • Абавязкі членаў Савета старастаў лінгвістычнага факультэта:
    • Члены Савета старастаў інфармуюць студэнтаў факультэта аб рашэннях і ўказаннях адміністрацыі факультэта, універсітэта, Савета старастаў;
    • Члены Савета старастаў аказваюць кансультацыйную дапамогу студэнтам вучэбных груп па пытаннях вучэбна-выхаваўчага працэса;
    • Члены Савета старастаў сумесна з органамі студэнцкага самакіравання збіраюць і аналізуюць інфармацыю пра праблемы, звязаныя з вучэбна-выхаваўчым працэсам;
    • Члены Савета старастаў даводзяць да адміністрацыі ўніверсітэта аналітычныя справаздачы пра студэнцкія праблемы, звязаныя з вучэбна-выхаваўчым працэсам;
  • Члены Савета старастаў павінны якасна выконваць абавязкі старастаў вучэбных груп:
    • Забяспечваць выкананне студэнтамі сваёй групы Правіл унутранага працоўнага распарадку ўніверсітэта і падтрымліваць дысцыпліну ў групе падчас вучэбных заняткаў;
    • Весці ўлік наведвання студэнтамі вучэбных заняткаў;
    • Своечасова забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення заняткаў (падрыхтоўка дошкі, ТСН);
    • Па дамоўленасці і ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі бібліятэкі забяспечваць арганізацыю атрымання неабходнай вучэбнай літаратуры;
    • Забяспечваць арганізацыю грамадска-карысных работ па распараджэнні дэканата (падрыхтоўка аўдыторый да вучэбнага працэсу, вясенне-зімовага перыяду, правядзенне суботнікаў і г.д.);
    • Забяспечваць своечасовае і арганізаванае праходжанне медыцынскіх мерапрыемстваў (флюараграфія, прышчэпкі і г.д.).

Спіс Савета старастаў факультэта ў 2023/2024 навучальным годзе

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ