.

  КАФЕДРА ПЕДАГОГІКІ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Кляшчова Алена Анатольеўна
кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: ped.barsu.by

Кафедра педагогікі ўтворана ў 2004 годзе на педагагічным факультэце ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Кафедра выпускае наступныя спецыяльнасці:

  • 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя;
  • 1-03 04 01 Сацыяльная педагогіка;
  • 1-08 80 06 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі (магістратура);
  • 1-08 80 02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі); прафілізацыя: Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.

За кафедрай замацавана 68 навучальных дысцыплін, практык і вучэбных даручэнняў. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ўключае 14 выкладчыкаў, з якіх 1 мае навуковую ступень доктара педагагічных навук, 4 — навуковую ступень кандыдата педагагічных, псіхалагічных і гістарычных навук, 5 — акадэмічную ступень магістра педагагічных навук, 4 выкладчыкі маюць навуковую кваліфікацыю «даследчык у галіне педагагічных навук», 2 знешніх сумяшчальніка.

Выкладчыкі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, завяршылі навучанне ў аспірантуры, з’яўляюцца прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў навуковых, навукова-метадычных і вучэбна-метадычных распрацовак.

Выкладчыкі кафедры педагогікі маюць практычны вопыт настаўніка пачатковых класаў, педагога сацыяльнага, настаўніка музыкі і спеваў, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, выхавальніка ўстановы дашкольнай адукацыі, педагога-арганізатара, педагога-псіхолага.

Сярод выкладчыцкага складу кафедры: уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, уладальнікі стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, грамат Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пераможцы міжнародных конкурсаў навуковых і метадычных распрацовак, аўтары навуковых і навучальных работ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і манаграфій.

Пры кафедры працуюць філіялы: ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы», ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы», Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Рэфлекс», заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з ДУА «Русіноўская сярэдняя школа».

Згодна з зацверджаным планам навукова-даследчай работы кафедра педагогікі працуе ў рамках кафедральнай навукова-даследчай тэмы «Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці будучых педагогаў для працы ва ўмовах інклюзіі».

Пры кафедры дзейнічаюць спецыялізаваны Кабінет рэсурснага забеспячэння і прафілактыкі насілля над непаўналетнімі і гандлю людзьмі, інтэлектуальна-творчае аб’яднанне «Студэнцкая майстэрня інавацый», інтэлектуальна-творчае аб’яднанне «Школьная майстэрня інавацый», студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Педагагічны пошук».

Кафедрай педагогікі ініцыявана правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічнае і псіхалагічны суправаджэнне навучэнцаў: ад традыцыі да інавацыі». Штогод кафедра праводзіць метадычны семінар з удзелам педагогаў-практыкаў «Выкарыстанне элементаў сучасных педагагічных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў», серыю семінараў па складанні тэматычных і асабістых партфоліо «Я — педагог» (з удзелам навучэнцаў профільных педагагічных класаў). З 2018 года кафедрай праводзіцца Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Сацыяльнае партнёрства ў падрыхтоўцы будучых педагогаў да выхаваўчай дзейнасці».

Работа кафедры педагогікі арыентавана на інтэграцыю педагагічных ведаў з жыццём, павышэнне навуковага патэнцыялу студэнцкай моладзі, развіццё прафесійнай кампетэнтнасці, мабільнасці і крэатыўнасці ў будучых спецыялістаў.

 

Адрас:
кабінет 309/1, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Кляшчова Алена Анатольеўна
Тэлефон:
(0163) 50 91 00
e-mail: kaf.ped@barsu.by