.

  СЕКЦЫЯ ПСІХАЛОГІІ

Кіраўнік секцыі
Кіраўнік секцыі
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце секцыі: ps.barsu.by

Секцыя псіхалогіі выпускае студэнтаў па спецыяльнасці 1-03 04 03 Практычная псіхалогія. За секцыяй замацавана 49 дысцыплін.

Прафесарска-выкладчыцкі склад секцыі ўключае 10 штатных выкладчыкаў, з якіх 1 мае вучоную ступень доктара псіхалагічных навук, 3 — кандыдата філасофскіх і псіхалагічных навук, 4 маюць акадэмічную ступень магістра псіхалагічных навук, 1 знешні сумяшчальнік з вучонай ступенню доктара псіхалагічных навук, 1 унутраны сумяшчальнік з вучонай ступенню кандыдата псіхалагічных навук. Выкладчыкі секцыі актыўна займаюцца навукова-даследчай работай, завяршылі навучанне ў аспірантуры, з'яўляюцца прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў навуковых, навукова-метадычных і вучэбна-метадычных распрацовак.

Пры секцыі працуюць два філіяла: на базе ДУДА «Яслі-сад № 27 г. Баранавічы» і ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы».

Згодна з зацверджаным планам навукова-даследчай работы секцыя псіхалогіі працуе ў рамках навукова-даследчай тэмы «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі». Пры секцыі функцыянуюць студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Прыкладная і эмпірычная псіхалогія», спецыялізаваны кабінет практычнай псіхалогіі і спецыялізаваны кабінет псіхалагічнай дыягностыкі.

Штогод секцыяй псіхалогіі праводзяцца навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы псіхалогіі: навука — практыцы» (з арганізацыяй працы тэматычных секцый і псіхалагічных майстэрняў), прадметная алімпіяда па псіхалогіі для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дыскусійная пляцоўка «Зімовыя навуковыя чытанні» (для студэнтаў і вучняў), Тыдзень псіхалогіі. Адзін раз у два гады праводзіцца міжвузаўская студэнцкая алімпіяда па псіхалогіі «Ψ-Баттл» з міжнародным удзелам. Секцыяй штогод выдаецца зборнік навуковых артыкулаў з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы фарміравання псіхолага-педагагічнай культуры будучых спецыялістаў».

Работа секцыі арыентавана на інтэграцыю псіхалагічных ведаў c жыццём, павышэнне навуковага патэнцыялу студэнцкай моладзі, развіццё прафесійнай кампетэнтнасці, мабільнасці і крэатыўнасці ў будучых спецыялістаў.

Выкладчыкі секцыі адкрытыя для творчага і навуковага супрацоўніцтва.

 

Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Кіраўнік секцыі:
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
Тэлефон:
(0163) 40 95 20