.

  КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ПРАКТЫКІ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Загадчык каферды
Загадчык кафедры
Філімонава Наталля Іванаўна

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:  tmpc.barsu.by

У 2004 годзе на базе агульнаўніверсітэцкай кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін створана кафедра фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця (ФКіЗЛЖ) як самастойная навукова-педагагічная адзінка.

У 2011 годзе ў сувязі з ростам кадравага і навуковага патэнцыялу кафедра ФКіЗЛЖ была падзелена на дзве – кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры (ТіМФК) і ФКіЗЛЖ.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь загадам рэктара БарДУ № 132 ад 25.03.2014 кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і кафедра фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця аб'яднаны ў кафедру тэорыі і практыкі фізічнай культуры (ТіПФК), якая функцыянуе ў дадзеным якасці у структуры факультэта педагогікі і псіхалогіі з 01.09.2014.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры налічвае 20 чалавек.

З 2005 года кафедра з'яўлялася выпускаючай па спецыяльнасці 1-01 02 02-06 «Пачатковая адукацыя. Фізічная культура». За гэты перыяд ПВС кафедры былі падрыхтаваны 5 выпускаў спецыялістаў.

З верасня 2015 года прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ТіПФК ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па цыкле дысцыплін спецыяльнасці 1-02 03 01 «Фізічная культура» і забяспечвае адукацыйны працэс па дадатковай дысцыпліне «Фізічная культура» для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі ўсіх спецыяльнасцяў нашага ўніверсітэта.

У 2018/2019 навучальным годзе за кафедрай замацавана 26 навучальных дысцыплін, а таксама педагагічнае суправаджэнне практык па спецыяльнасцях: вытворчая (педагагічная) і пераддыпломная практыкі, навучальных практык «Летні збор», «Зімовы збор», «Турпаходы», кіраўніцтва курсавымі і дыпломнымі работамі .

У навучальных групах спартыўнага аддзялення выкладчыкамі кафедры вядзецца падрыхтоўка зборных каманд БарДУ да ўдзелу ў спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню па паўэрліфцінгу, тэнісе настольным, баскетболе, лёгкай атлетыцы.

Кафедра ТіПФК супрацоўнічае з установамі адукацыі Беларусі (БДУ, БДУФК, БДПУ, МГУ імя А. А. Куляшова, БрДУ імя А. С. Пушкіна, ПалесДУ), Расіі (РДУФКСМіТ (ДЦАЛІФК), СПб НДІФК) , Украіны (Запарожскі інстытут здароўя, спорту і турызму) і Польшчы (Зеленагурскі універсітэт, Пазнаньскі ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча) у вучэбнай і навуковай сферах. Кафедрай ўстаноўлена сувязь з гімназіямі № 1 і № 4 і школамі № 7, № 9, № 15, № 18, № 19 горада Баранавічы для правядзення вучэбных, вытворчых і пераддыпломных педагагічных практык.

ПВС кафедры вядуць навукова-даследчую дзейнасць па тэме: «Інавацыйныя сродкі і метады фізічнага выхавання студэнцкай моладзі».

 

Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Філімонава Наталля Іванаўна
Тэлефон:
(0163) 60 68 62